Францішак прызначыў новага нунцыя ў Беларусі 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        13.05.2016 14:28
                    
                                 
                
                
                    Ім стаў вугорскі сьвятар Габар Пінтэр, які валодае дзевяцьцю мовамі. 
                
                
                    
                        
Швэйцарскія гвардзейцы на службе ў Ватыканеwww.flickr.com/Camille King
                     
                
                
                
               
                
                         Папа Францішак прызначыў новым Апостальскім нунцыем у Беларусі ксяндза Габара Пінтэра, надаючы яму адначасова годнасьць арцыбіскупа. 
Новы дыпляматычны прадстаўнік Папы рымскага ў Беларусі нарадзіўся ў Вугоршчыне ў 1964 годзе. Атрымаў сьвятарскае пасьвячэньне ў 1988 годзе. Пачаў службу ў ватыканскай дыпляматыі ў 1996 годзе, працуючы у дыпляматычных прадстаўніцтвах Ватыкану на Гаіці, у Балівіі, Швэцыі, Францыі, на Філіпінах і ў Аўстрыі.
Новы Апостальскі нунцый у Беларусі валодае вугорскай, італьянскай, ангельскай, нямецкай, гішпанскай, францускай, расейскай, швэдзкай і крэольскай мовамі.
Габар Пінтэр зьмяніў на пасадзе Апостальскага нунцыя ў Беларусі арцыбіскупа Кляўдыё Гуджэроцьці. У лістападзе 2015 года Францішак прызначыў італьянскага іерарха Апостальскім нунцыем ва Ўкраіне. Ён выконваў дыпляматычную місію ў Беларусі на працягу чатырох з паловай гадоў.
паводле Ватыканскага радыё/вс