Logo Polskiego Radia
Print

Прэзыдэнт Туркмэністана наведае Беларусь 11-12 траўня

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 11.05.2016 07:01
Ён прыме ўдзел у адкрыцьці комплексу будынкаў пасольства Туркмэністана ў Беларусі.
Photo: Martijn.Munneke/flickr.com/Commercial use allowed

Прэзыдэнт Туркмэністана Гурбангулы Бердымухамедаў 11-12 траўня з афіцыйным візытам наведае Беларусь. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка Беларусі.

Чакаецца, што лідары дзьвюх дзяржаў правядуць сустрэчу ў фармаце сам-насам, а затым сустрэнуцца ў пашыраным складзе, з удзелам членаў дэлегацый дзьвюх краін.

На перагаворах Аляксандр Лукашэнка й Гурбангулы Бердымухамедаў дэталёва абмяркуюць стан і пэрспэктывы беларуска-туркмэнскага супрацоўніцтва ва ўсіх сфэрах, што ўяўляюць узаемны інтарэс. Размова пойдзе й аб знакавых для дзьвюх краін сумесных праектах.

Чакаецца, што па выніках перагавораў прэзыдэнты Беларусі й Туркмэністана падпішуць сумесную заяву, накіраваную на далейшае ўмацаваньне ўзаемавыгаднага беларуска-туркмэнскага супрацоўніцтва. У прысутнасьці лідараў дзьвюх краін будзе падпісаны шэраг іншых двухбаковых дакумэнтаў.

У адпаведнасьці зь існуючай на вышэйшым узроўні традыцыяй прэзыдэнт Туркмэністана пасадзіць дрэва на Алеі ганаровых гасьцей Палаца Незалежнасьці.

Аляксандр Лукашэнка й Гурбангулы Бердымухамедаў прымуць удзел у цырымоніі адкрыцьця комплексу будынкаў пасольства Туркмэністана ў Беларусі.

belta.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт