Домрачава пракамэнтавала службу ў КДБ
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
07.05.2016 16:19
Спартоўка заявіла, што не выконвала ніякіх палітычных заданьняў.
Ivanaivanova/Wikipedia/CC BY-SA 3.0
Алімпійская чэмпіёнка Дарʼя Домрачава прызнала, што лічылася ў Камітэце дзяржаўнай бясьпекі Беларусі, адзначыўшы пры гэтым, што не выконвала ніякіх палітычных заданьняў. Пра гэта яна распавяла ў сваім лісьце нарвэскай газэце VG-Sporten.
«Тыя, хто ведаюць, як спорт арганізаваны ў многіх эўрапейскіх краінах, у курсе, што многія вядучыя спартсмэны працуюць на дзяржаву ў той ці іншай форме. За гэта яны могуць мець невялікі прыбытак або стыпэндыю ад вайскоўцаў, мытні, паліцыі або МУС. Так было і ў мяне ў Беларусі», – паведаміла Дарʼя Домрачава.
«Я атрымлівала стыпэндыю ад МУС. Гэта пачалося каля васьмі-дзесяці гадоў таму, калі я была маладой спартсмэнкай, якой былі неабходныя грошы, каб увесь дзень прысьвячаць спорту. Мая стыпэндыя была адменена пасьля перамогі ў Сочы, калі я атрымала фінансавую незалежнасьць. Адзначу, што ніколі не выконвала якія-небудзь палітычныя місіі. Я толькі атрымлівала стыпэндыю, каб засяродзіцца на спартыўнай карʼеры», – адзначыла алімпійская чэмпіёнка.
Нагадаем, 3 траўня на сайце БФСТ «Дынама», сябрам якога зьяўляецца Домрачава, у яе біяграфіі паказвалася, што яна «праходзіць службу ў СК КДБ Рэспублікі Беларусь, арт. лейтэнант». Бліжэй да вечара таго ж дня разьдзел з інфармацыяй аб спартоўцах быў выдалены з сайта «Дынама».
4 траўня ў КДБ Беларусі паведамілі, што лідар беларускай біятлоннай зборнай, алімпійская чэмпіёнка Дарʼя Домрачава ў дадзены момант не знаходзіцца на службе ў Камітэце дзяржаўнай бясьпекі.
tut.by/ав