Тарас Аватараў прысуджаны да 5 гадоў
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
05.05.2016 14:01
Адвакат Хрысьціна Марчук заявіла журналістам, што прысуд будзе абскарджаны.
pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0
Удзельнік „Правага сэктара” Тарас Аватараў (да 2011 году меў прозьвішча Посьпіх) асуджаны на 5 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму без канфіскацыі маёмасьці. Прысуд быў вынесены 5 траўня, у судзе Фрунзенскага раёна Менска.
Аватараў быў прызнаны вінаватым у незаконных дзеяньнях у адносінах да зброі й боепрыпасаў, а таксама ў кантрабандзе (ч. 2 арт. 295 і ч. 2 арт. 228 КК). Кожны з артыкулаў прадуглежваў па чатыры гады зьняволеньня, але ў выніку суміраваньня Аватараў асуджаны на пяць гадоў.
Адвакат Хрысьціна Марчук заявіла журналістам, што прысуд будзе абскарджаны.
29-гадовы жыхар Наваполацка Тарас Аватараў, які вярнуўся ў Беларусь пасьля знаходжаньня ў зоне правядзеньня ва Украіне АТА, быў затрыманы на чыгуначным вакзале ў канцы лістапада.
У яго была бронекамізэлька, сыгнальны пісталет, выбуховае прыстасаваньне, зробленае з аскепкавай гранаты для станковага гранатамёта.
nn.by/аз