Акцыя супраць "Начных ваўкоў"
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
01.05.2016 12:35
Транспаранты вывесілі на трасе праезду байкераў, якія сябруюць з прэзыдэнтам Пуціным.
Рух "За Свабоду"
Актывісты Руху «За Свабоду» вывесілі транспаранты супраць праезду па Беларусі «Начных ваўкоў». Акцыя прайшла ўчора на трасе М1 («Алімпійка«) на мастах транспартных разьвязак ля вёскі Каўпеніца, баранавіцкага мікрараёна «Паўночны« і пасёлка Зорны.
Па словах арганізатараў акцыі, яны вывесілі расьцяжкі «супраць праезду па тэрыторыі Беларусі пуцінскіх «Начных ваўкоў»: «Нет фашизму! И российскому тоже. Путинцы, убирайтесь домой», «Беларусь – не Расея». «Мы свою землю никому не отдадим». Два з трох транспарантаў былі выкананыя па-расейску сьвядома, бо асноўны пасыл быў для расейцаў.
«Начныя ваўкі», якіх узначальвае прыяцель прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна Аляксандар Залдастанаў, хацелі б адсьвяткаваць у Бэрліне гадавіну перамогі над нацысцкай Нямеччынай у Другой сусьветнай вайне.
Польшча ўжо абвясьціла, што не зьбіраецца прапускаць расейскіх байкераў на сваю тэрыторыю. З-за гэтага польскі амбасадар у Маскве быў выкліканы ў расейскі МЗС. У МЗС Расеі назвалі рашэньне польскіх уладаў «асабліва цынічным і зламысным жэстам» і прыгразілі нэгатыўнымі наступствамі.
Расейскіх байкераў не ўсьцілі таксама ў Летуву.
Рух «За Свабоду»/Радыё Свабода/Польскае радыё/нг