Logo Polskiego Radia
Print

Кантактная група па Ўкраіне выступіла за перамір'е на Вялікдзень

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 30.04.2016 11:31
Трохбаковая кантактная група будзе адсочваць захаваньне гэтага рашэньня.
Photo: skhakirov/flickr.com/Commercial use allowed

Кантактная група па Ўкраіне выступіла за перамір'е з поўначы 30 красавіка, паведаміў журналістам спэцпрадстаўнік АБСЭ Марцін Сайдзік.

„Падтрымку атрымала ідэя поўнага спыненьня агню, асабліва ў сувязі з надыходзячым Вялікаднём і майскімі сьвятамі”, - сказаў Марцін Сайдзік. Ён агучыў заяву кантактнай групы наконт гэтага.

„Дамовіліся, што адпаведныя распараджэньні аб поўным захаваньні рэжыму спыненьня агню будуць даведзены да ўсіх адказных асоб на месцах. Таксама пацьверджана, што будуць прыняты неабходныя крокі з мэтай гарантаваньня бясьпекі наглядальнікаў спэцыяльнай маніторынгавай місіі АБСЭ”, - гаворыцца, у прыватнасьці, у заяве.

Трохбаковая кантактная група будзе адсочваць захаваньне гэтага рашэньня й зробіць неабходныя крокі, уключаючы правядзеньне неадкладных узаемных кансультацый у выпадку яго невыкананьня.

„У сувязі з заяўленым трохбаковая кантактная група зьвяртаецца да спэцыяльнай маніторынгавай місіі АБСЭ, каб тая пазначала ў сваіх справаздачах адказных за канкрэтныя парушэньні рэжыму спыненьня агню, калі такія выпадкі будуць мець месца”, - адзначана ў заяве.

belta.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт