Logo Polskiego Radia
Print

Сьледчыя вывучаюць відэа падзеньня ваеннага верталёта

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 26.04.2016 15:01
Верталёт Мі-24п спрабаваў зрабіць заплянаваную пасадку па-за тэрыторыяй аэрадрома.
Photo: AV8TER from Carrollton,Texas/wikipedia.org/CC BY 2.0

Сьледчы камітэт пачаў крымінальную справу па факце падзеньня ваеннага верталёта Мі-24п каля Мазыра Гомельскай вобласьці. Крымінальная справа заведзеная па ч.1 арт.465 КК (парушэньне правілаў палётаў або падрыхтоўкі да іх).

Як паведамлялася раней, аварыя адбылася 25 красавіка каля 16-й гадзіны. Верталёт Мі-24п, які належыць 50-й зьмяшанай авіяцыйнай базы ВПС і войскаў Супрацьпаветранай абароны, ажыцьцяўляў вучэбны палёт. Ён спрабаваў зрабіць заплянаваную пасадку па-за тэрыторыяй аэрадрома, аднак заваліўся набок

Выпадковыя відавочцы зьнялі момант падзеньня верталёта. Паведамляецца, што экіпаж верталёта застаўся жывы.

26 красавіка сьледчыя працягваюць працаваць на месцы аварыі. Яны агледзелі месца здарэньня, дапыталі відавочцаў, узялі ўзоры паліва ды іншых тэхнічных вадкасьцяў, забралі бартавыя самапісцы. У справе прызначаныя судовыя экспэртызы, вывучаецца лётная й тэхнічная дакумэнтацыя.

euroradio.fm/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт