Праваслаўныя вернікі сьвяткуюць Вербную нядзелю
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
24.04.2016 11:03
У гэты дзень вернікі стаяць на набажэнстве з асьвечанымі ў храме галінкамі вербаў і запаленымі сьвечкамі ў руках.
pixabay.com
Праваслаўныя вернікі сьвяткуюць Вербную нядзелю
Праваслаўныя вернікі сёньня сьвяткуюць Уваход Гасподні ў Іерусалім – Вербную нядзелю. Уваход Гасподні ў Іерусалім – хрысьціянскае сьвята, асноўнай нагодай да сьвяткаваньня якога стаў момант уваходу Ісуса Хрыста ў Ерусалім. Тады народ Ерусаліма сустракаў яго як асобу царскай крыві.
У гэты дзень вернікі стаяць на набажэнстве з асьвечанымі ў храме галінкамі вербаў і запаленымі сьвечкамі ў руках, сустракаючы нябачнага будучага Хрыста. Асьвячэньне вербаў зьдзяйсьняецца на сьвяточным Усяночным трываньні, гэта значыць на вячэрняй службе напярэдадні сьвята. Пасьля чытаньня Эвангельля сьвятары акрапляюць галіны сьвятой вадой. Звычайна акрапленьне паўтараецца ў сам дзень сьвята, пасьля літургіі.
Галінка вярбы сымбалізуюць перамогу жыцьця над сьмерцю – Уваскрасеньне Гасподняе. Асьвечаныя галінкі вярбы прынята захоўваць увесь год як крыніцу сілы.
Праваслаўныя вернікі сёньня сьвяткуюць Уваход Гасподні ў Ерусалім – Вербную нядзелю. Уваход Гасподні ў Ерусалім – хрысьціянскае сьвята, асноўнай нагодай да сьвяткаваньня якога стаў момант уваходу Ісуса Хрыста ў Ерусалім. Тады народ Ерусаліма сустракаў яго як асобу царскай крыві.
У гэты дзень вернікі стаяць на набажэнстве з асьвечанымі ў храме галінкамі вербаў і запаленымі сьвечкамі ў руках, сустракаючы нябачнага будучага Хрыста. Асьвячэньне вербаў зьдзяйсьняецца на сьвяточным Усяночным трываньні, гэта значыць на вячэрняй службе напярэдадні сьвята. Пасьля чытаньня Эвангельля сьвятары акрапляюць галіны сьвятой вадой. Звычайна акрапленьне паўтараецца ў сам дзень сьвята, пасьля літургіі.
Галінка вярбы сымбалізуе перамогу жыцьця над сьмерцю – Уваскрасеньне Гасподняе. Асьвечаныя галінкі вярбы прынята захоўваць увесь год як крыніцу сілы.
Белта/ав