У Беларусі будзе Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня й гандлю
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
23.04.2016 13:58
Міністэрства пачне працу адразу пасьля падпісаньня адпаведнага ўказа, праект якога ўжо падрыхтаваны.
www.pixabay.com/CC0
У бліжэйшы час Міністэрства гандлю Беларусі можа зьмяніць сваю назву на Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня й гандлю, а таксама атрымаць новыя функцыі. Пра гэта паведамляе агенцтва БелТА са спасылкай на кіраўніка ведамства Ўладзіміра Калтовіча.
Паводле яго слоў, перад імі стаіць задача сфарміраваць на базе ведамства антыманапольны орган. Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня й гандлю пачне працу адразу пасьля падпісаньня адпаведнага ўказа, праект якога ўжо падрыхтаваны. У яго склад увойдзе дэпартамэнт антыманапольнага рэгуляваньня й цэнаўтварэньня Мінэканомікі.
вс