Logo Polskiego Radia
Print

Лукашэнка выступіць са штогадовым пасланьнем

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 21.04.2016 09:13
Структура пасланьня ў цэлым застанецца традыцыйнай - прэс-сакратар.
Okras/Wikipedia/CC BY-SA 4.0

Аляксандар Лукашэнка выступіць са штогадовым пасланьнем да беларускага народу й Нацыянальнага сходу 21 красавіка. Яго выступ будзе трансьлявацца па тэлеканале «Беларусь 1» і Першым нацыянальным канале Беларускага радыё. Трансьляцыя з Авальнай залы Дома ўраду пачнецца ў 11.00. Тэлевэрсію пасланьня пакажуць у 21.00 у эфіры беларускіх тэлеканалаў.

Структура пасланьня ў цэлым застанецца традыцыйнай, сказала БелТА прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы Натальля Эйсмант. Яно будзе складацца зь некалькіх вялікіх тэматычных блёкаў, галоўным зь якіх стане эканамічны блёк. Гаворка пойдзе пра задачы й пляны на гэты год.

Таксама будуць закранутыя найактуальнейшыя пытаньні ў сфэры сацыяльнай палітыкі – пэнсійная сыстэма, ахова здароўя, адукацыя. Апроч таго, гаворка пойдзе аб прыярытэтах зьнешняй палітыкі Беларусі, кадравай стратэгіі й іншых надзённых праблемах.

эўрарадыё/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт