Сэзон талакі ў Курапатах распачаты
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Natalia  Szymkowiak
                        
                        17.04.2016 15:25
                    
                                 
                
                
                    Чарговы сэзон актывісты распачалі акцыяй «Няхай палеглым сьпяваюць птушкі».
                
                
                    
                        
фота: Радыё Свабода
                     
                
                
                
               
                
                         Актывісты гісторыка-асьветніцкага аб’яднаньня «Вяртаньне памяці» распачалі традыцыйны летні сэзон талакі ў Курапатах, на месцы масавых расстрэлаў часоў сталінскіх рэпрэсій.
Талака – гэта добраўпарадкаваньне ўрочышча: прыборка сьмецьця, расчыстка тэрыторыі, усталяваньне крыжоў. Чарговы сэзон актывісты распачалі акцыяй «Няхай палеглым сьпяваюць птушкі», разьмясьціўшы на дрэвах каля двух дзесяткаў шпакоўняў. Талаку ў Курапатах у гэты дзень правялі таксама актывісты Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ.
svaboda.org/нг