Logo Polskiego Radia
Print

Адчынілася сотая крама фірмы Марк Formell

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 15.04.2016 14:10
Хітом продажу ў Беларусі зьяўляецца калекцыя адзеньня з нацыянальнымі арнамэнтамі.
foto: www.markformelle.by

Найбуйнейшы беларускі швейны брэнд Марк Formell адкрыў соты фірмовы магазін. Крама знаходзіцца ў сталічным гандлёвым цэнтры «Момо».

За апошнія шэсьць гадоў колькасьць магазінаў Марк Formell павялічылася ў 20 раз, але кампанія не плянуе на гэтым спыняцца. Да канца года яна хоча адкрыць каля 30 новых крам – як у Беларусі, так і за мяжой. Зараз збытавая сетка швейнага брэнда акрамя Беларусі ўключае таксама Расею, Украіну, Казахстан, Летуву і Балгарыю.

У групу кампаній Марк Formell уваходзяць тры прадпрыемствы – ТАА «Марк Формэль«, ТАА »Формэль» і ТАА «Гранд-Партнёр». Вытворчыя магутнасьці швейнага брэнда разьмяшчаюцца на шасьці фабрыках у Барысаве, Заслаўі, Слуцку, Старых Дарогах, Узьдзе і Віцебску. Колькасьць супрацоўнікаў перавышае 2 тысячы чалавек.

Марк Formell спэцыялізуецца на выпуску ніжняй бялізны, джэмпэраў і футболак, сукенак і тунік, адзеньня для спорту, сну і адпачынку, бялізны і адзеньня для дзяцей, тэрмабялізны, панчошна-шкарпэткавых вырабаў у сярэднім коштавым сэгмэнце.

Група кампаній выпускае больш за 120 новых капсульных калекцый і прадае больш за 10 млн вырабаў у год.

У мінулым годзе выручка швейнага брэнда склала 515 рублёў, на 60% больш, чым у 2014 годзе. У агульным аб'ёме доля продажу на ўнутраным рынку складае 87%.

Хітом продажу ў Беларусі зьяўляецца калекцыя мужчынскага і жаночага адзеньня з нацыянальнымі арнамэнтамі.

naviny.by/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт