Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусі забароняць курыць на прыпынках

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 12.04.2016 18:03
Раней забарона на курэньне на прыпынках была ўведзена ў Менску.
pixabay.com/Public Domain CC0

У Беларусі забароняць курыць на прыпынках. Аб гэтым паведаміла сёньня журналістам намесьнік галоўнага доктара рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялёгіі й грамадзкага здароўя Людміла Наройчык.

Міністэрства аховы здароўя ініцыяваў унясеньне зьмяненьняў у дэкрэт №28. „У праекце дэкрэта зьявіўся разьдзел, які кажа прa поўную забарону курэньня ў ліфтах, на дзіцячых пляцоўках, пляжах, прыпыначных пунктах”, - сказала Людміла Наройчык.

Раней у Менску ўжо была ўведзена забарона на курэньне на прыпынках, цяпер яна распаўсюдзіцца на ўсю краіну.

Акрамя таго, прапануецца ўвесьці забарону на курэньне ў закрытых памяшканьнях і аўтамабілях у прысутнасьці дзяцей да 14 гадоў.

Па дадзеных рэспубліканскага сацыялягічнага дасьледаваньня, праведзенага ў 2015 годзе, зьнізіўся працэнт распаўсюджанасьці курэньня сярод дарослага насельніцтва. У краіне курыць 27,9% насельніцтва ва ўзросьце 16 гадоў і старэйшыя.

belta.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт