Пачаўся другі этап бэатыфікацыі Эдварда Вайніловіча
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        11.04.2016 14:02
                    
                                 
                
                
                    Праз заступніцтва Эдварда Вайніловіча павінен здарыцца цуд.
                
                
                    
                        
foto: be.wikipedia.org/Public Domain
                     
                
                
                
               
                
                         10 красавіка папа Францішак абвясьціў на ўвесь сьвет пра ўшанаваньне Беларусі й беларускага народу ў асобе Эдварда Вайніловіча.
У менскім касьцёле сьвятых Сымона й Алены (Чырвоным касьцёле) распачаўся працэс бэатыфікацыі альбо прызнаньня сьвятым фундатара Чырвонага касьцёла Эдварда Вайніловіча — выбітнага грамадзкага і культурнага дзеяча, палітыка й патрыёта Беларусі.
Дзесяць гадоў таму намаганьнямі настаяцеля касьцёла, ксяндза Ўладыслава Завальнюка, парэшткі Эдварда Вайніловіча былі перапахаваныя ў скляпеньнях збудаванай фундатарам сьвятыні. Уладыслаў Завальнюк таксама быў адным з ініцыятараў працэсу бэатыфікацыі Эдварда Вайніловіча.
"Падчас урачыстай сьвятой імшы ў нядзелю, 10 красавіка, ксёндз- арцыбіскуп мітрапаліт менска-магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч урачыста абвесьцў, што Эдвард Вайніловіч — слуга Божы. Гэтым завяршаецца першая, інфармацыйная, частка бэатыфікацыйнага працэсу. Далей распачынаецца другая частка працэсу, якая мае мець знак: цуд. Гэта значыць, што ласка зь неба праз заступніцтва Эдварда Вайніловіча павінна быць бачнай на пэўным чалавеку — павінны быць зафіксаваны цуд аздараўленьня, выратаваньне ці штосьці іншае”, - патлумачыў айцец Завальнюк.
Бэатыфікацыйны працэс упершыню праходзіць у Беларусі.
svaboda.org/яс