У Беларусі плянуецца стварыць Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
08.04.2016 15:55
Пра гэта паведаміў начальнік галоўнага эканамічнага ўпраўленьня Адміністрацыі прэзыдэнта Кірыл Руды.
flickr.com/George M. Groutas
У Беларусі плянуецца стварыць Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня. Пра гэта паведаміў 8 красавіка начальнік галоўнага эканамічнага ўпраўленьня Адміністрацыі прэзыдэнта Кірыл Руды.
Паводле яго слоў, рыхтуецца праект указа аб стварэньні ў Беларусі такога міністэрства ў адпаведнасьці з даручэньнем кіраўніка дзяржавы. «Дэпартамэнт Міністэрства эканомікі будзе перададзены Міністэрству гандлю, і створанае новае міністэрства», – сказаў Руды. Зараз у Мінэканомікі функцыі антыманапольнага органа выконвае дэпартамэнт цэнавай палітыкі.
Памочнік прэзыдэнта падкрэсьліў, што сёньня «важнай задачай для Беларусі зьяўляецца разьвіцьцё канкурэнцыі, барацьба з інфляцыяй, барацьба з манапольнай змовай».
белапан/вс