6 красавіка ў Брусэлі зьбярэцца каардынацыйная група «Эўразьвяз- Беларусь»
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
05.04.2016 17:07
Беларускую дэлегацыю ачоліць намесьніца міністра замежных спраў Алена Купчына.
belaruspartisan.org
6 красавіка ў Брусэлі зьбярэцца каардынацыйная група «Эўразьвяз- Беларусь». На ёй будуць абмяркоўвацца ўсе накірункі ўзаемадзеяньня афіцыйнага Менска з Брусэлем. Гэта пытаньні энэргетыкі, навакольнага асяродзьдзя й пытаньні правоў чалавека, заявіў у аўторак міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімір Макей.
Беларускую дэлегацыю ачоліць Алена Купчына, намесьніца міністра замежных спраў. У яе заплянаваныя двухбаковыя сустрэчы ў кіраўнічых органах Эўразьвязу.
Каардынацыйная група «Эўразьвяз – Беларусь» будзе працаваць у Брусэлі 6-7 красавіка.
эўрарадыё/вс