Logo Polskiego Radia
Print

Мінспорту назвала топ-10 напрамкаў выязнога турызму

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 02.04.2016 17:37
Міхаіл Партной: У бягучым годзе ў дзясятцы зьявіліся новыя краіны.
Photo: pixabay.com

Мінспорту назвала топ-10 напрамкаў выязнога турызму для беларусаў. „Запыты ў інтэрнэце паказалі, што на сёньня топ-10 напрамкаў - гэта Эгіпет, Балгарыя, Чарнагорыя, Грузія, Гішпанія, Турцыя, Крым, Тайлянд, Канарскія астравы, Грэцыя”, - адзначыў намесьнік міністра спорту й турызму Міхаіл Партной. Ён падкрэсьліў, што ў бягучым годзе ў дзясятцы зьявіліся новыя краіны: Чарнагорыя, Грузія, Канарскія астравы.

Адносна Эгіпта, які займае першы радок рэйтынгу, Міхаіл Партной нагадаў, што беларусам рэкамэндавана ўстрымацца ад паездак у гэту краіну. „Але, відаць, крытэрыі „цана-якасьць” адыгрываюць сваю ролю”, - выказаў меркаваньне намесьнік міністра.

Зьнізіліся патокі ў турэцкім напрамку. „Гэта краіна ў нас лідзіравала ў 2014 і 2015 гадах, займала першае, потым другое месца. Цяпер апусьцілася на шостае”, - растлумачыў ён.

belta.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт