Эўракамісія пачала антыдэмпінгавае сьледзтва супраць ААТ „БМЗ”
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
02.04.2016 11:39
„Eurofer” паскардзіўся на пастаўкі арматуры зь Беларусі па нярынкавых цэнах.
flickr.com
Эўракамісія 31 сакавіка пачала антыдэмпінгавае расьсьледаваньне ў дачыненьні да Беларускага мэталюргічнага завода па гарачакачанай арматуры, паведамляе сайт Эўракамісіі.
У дакумэнце адзначаецца, што скарга пададзеная 15 лютага 2016 году Эўрапейскай асацыяцыяй вытворцаў сталі („Eurofer”) па даручэньні вытворцаў, якія кантралююць больш за 25% рынку арматуры ў Эўразьвязе.
„Eurofer” скардзіцца на вялікія аб'ёмы паставак арматуры зь Беларусі па нярынкавых цэнах, што адмоўна паўплывала на аб'ёмы продажу й цэны на рынку ЭЗ і, у выніку, неспрыяльна адбілася на фінансавым становішчы шэрагу эўрапейскі вытворцаў.
У дакумэнце адзначаецца, што падчас расьсьледаваньня будзе вывучаны пэрыяд з 1 студзеня па 31 сьнежня 2015 году. Пры гэтым вывучэньне тэндэнцый рынку будзе ахопліваць пэрыяд з 1 студзеня 2012 году па 31 сьнежня 2015 году.
Вытворца, у адносінах да якога вядзецца расьсьледаваньне, запрашаецца да ўдзелу ў працы камісіі па расьсьледаваньні, гаворыцца ў дакумэнце.
belapan.com/аз