Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь працуе над краінавым турыстычным парталам

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 31.03.2016 19:23
Да канца года ў Беларусі будзе запушчаны краінавы турыстычны партал «Ветліва.by».
Мірскі замакМірскі замакpixabay.com/Public Domain CC0

Да канца 2016 года ў Беларусі будзе запушчаны краінавы турыстычны партал «Ветліва.by». Пра гэта сёньня, 31 сакавіка, паведаміў намесьнік міністра спорту й турызму Міхаіл Кравец.

Чыноўнік адзначыў, што стварэньне падобнай пляцоўкі зьяўляецца даволі працаёмкім і доўгім працэсам. У якасьці прыкладу ён прывёў Грузію, дзе на падобны партал было выдаткавана два гады й вялікія сродкі. У Беларусі інфармацыйным складнікам краінавага турыстычнага парталу займаецца Нацыянальнае агенцтва па турызьме, а онлайн-продажамі прадукту – туркампаніі.

У сваю чаргу кіраўнік кампаніі «Белінтурыст» Аляксей Стрэльчанка заявіў, што інтэрнэт-пляцоўка будзе зроблена гасьціннай для ўсіх удзельнікаў турыстычнага рынку Беларусі. «Гэта шлях да посьпеху, калі любы чалавек на плянэце Зямля можа зайсьці й ня толькі купіць нейкі пакет, але й скласьці турыстычны маршрут сам», – дадаў ён.

На сайце «Ветлiва.by» абавязкова будзе ангельская вэрсія, піша БелТА. Да яе таксама можа дадацца й кітайская, бо кітайскі турызм, паводле словаў Стрэльчанкі, займае першае месца ў сьвеце.

telegraf.by/вс


Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт