Logo Polskiego Radia
Print

З увядзеньнем электроннай чаргі памежнікі спазьняюцца на месяц

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 31.03.2016 14:06
Электронная чарга будзе працаваць у двух варыянтах: бясплатным і платным.
Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Адпаведна пастанове Савета міністраў Беларусі, сыстэма электроннай чаргі ў пункце пропуску «Брэст» мела запрацаваць да 29 лютага. Але й праз месяц, 31 сакавіка, скарыстацца гэтай паслугай немагчыма, папярэджвае кіраўнік прэс-службы Дзяржаўнага памежнага камітэта Аляксандр Цішчанка.
Калі сыстэма нарэшце запрацуе, ён казаць не бярэцца нават прыблізна. Але абяцае, што сыстэма электроннай чаргі будзе ўведзеная абавязкова.

Паводле задумы, электронная чарга будзе працаваць у двух варыянтах: бясплатным і платным. Бясплатны будзе выглядаць наступным чынам: вы прыяжджаеце на мяжу, у спэцыяльным інфакіёску атрымліваеце электронны квіток з нумарам сваёй чаргі, становіцеся ў зону чаканьня й чакаеце, пакуль на электронным табло зьявіцца ваш нумар – запрашэньне да пачатку памежнага й мытнага афармленьня.

Другі варыянт: праз сайт Памежнага камітэту загадзя замовіць сабе канкрэтны дзень і час пераходу мяжы ў пэўным пункце пропуска. Каштаваць такая паслуга будзе: 0,8 базавай велічыні альбо 168 тысяч рублёў у звычайныя дні і 1 базавая, ці 210 тысяч рублёў – у сьвяточныя.

эўрарадыё/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт