Logo Polskiego Radia
Print

Спадчына Юры Гумянюка перададзеная ў архіў-музэй (ФОТА+ВІДЭА)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 26.03.2016 23:07
Сярод перададзеных прадметаў – улюбёныя капялюшы літаратара, чарнавікі твораў, вялікі архіў фотаздымкаў.
Юры Гумянюк здымаўся ў масоўках мастацкіх фільмаў Юры Гумянюк здымаўся ў масоўках мастацкіх фільмаў фота з прыватнай калекцыі паэта

Сябры паэта й журналіста Юрыя Гуменюка, які трагічна загінуў некалькі год таму, перадалі ў Беларускі дзяржаўны архіў-музэй літаратуры й мастацтва яго спадчыну, паведамляе радыё “Рацыя”. Сярод перададзеных прадметаў – улюбёныя капялюшы літаратара, чарнавікі твораў, некалькі надрукаваных кнігаў, вялікі архіў фотаздымкаў. Гарадзенская пісьменьніца Данута Бічэль перадала у музэйны фонд некалькі лістоў Юрыя Гуменюка.

Вядучы навуковы супрацоўнік Беларускага дзяржаўнага архіва-музэя літаратуры й мастацтва Віктар Жыбуль лічыць, што сучасная літаратура рана ці позна стане гісторыяй і што яе будуць вывучаць і дасьледаваць. “Тым болей, калі паэты заўчасна сыходзяць, то, можна сказаць, тое, што яны стварылі, гэта ўжо гісторыя. Адметны, цікавы паэт Юры Гумянюк, безумоўна, будзе прыцягваць увагу чытачоў, дасьледчыкаў, аматараў літаратуры”, - сказаў Віктар Жыбуль.

19 студзеня 2013 году Юры Гумянюк выпаў зь дзявятага паверху інтэрната, які знаходзіцца побач зь ягоным домам.

Юры
Юры Гумянюк у маладосьці, фота: радыё "Рацыя"

Апошнія некалькі гадоў перад сьмерцю Юры Гумянюк працаваў гарадзенскім карэспандэнтам Беларускай службы Польскага радыё пад псэўданімам Вацлаў Галімскі. Быў аўтарам многіх культурных і грамадзка-палітычных рэпартажаў. За прафэсійную дзейнасьць трапіў на некалькі сутак у турму ды быў аштрафаваны ў 2011 годзе.



Юры Гумянюк нарадзіўся ў горадзе на Нёмане ў 1969 годзе. Закончыў Гарадзенскі дзяржаўны ўнівэрсытэт па спэцыяльнасьці «польская філялёгія». Працаваў на гарадзенскім абласным радыё, у недзяржаўных пэрыядычных выданьнях горада, у Гарадзенскім тэатры лялек, супрацоўнічаў зь беластоцкім «Часопісам». Як паэт дэбютаваў на пачатку 1990-х гадоў, выдаў пяць зборнікаў паэзіі, быў аўтарам твораў прозы й пʼесаў. У рэпэртуары некаторых беларускіх гуртоў ёсьць песьні на словы Юры Гуменюка.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт