Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусі пачалі працаваць два новыя польскія візавыя цэнтры

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 16.03.2016 18:01
Жыхары Пінска і Баранавічаў могуць у сваіх гарадах атрымаць польскую візу.
Візавы цэнтр у МенскуВізавы цэнтр у Менскуfot. Marcin Wojciechowski/Twitter

У Беларусі пачалі працаваць два новыя візавыя цэнтры. Жыхары Пінска і Баранавічаў могуць у сваіх гарадах атрымаць польскую візу. Заўтра яшчэ адзін візавы цэнтр будзе адкрыты ў Магілёве, а ў пятніцу - у Лідзе.

Міхал Хаброс, павераны ў справах амбасады Польшчы ў Беларусі, адзначыў, што адкрыцьцё чарговых візавых цэнтраў у Пінску, Баранавічах і Лідзе не выпадкова.

У гэтых гарадах жыве шмат людзей польскага паходжаньня. Гэты крок накіраваны на тое, каб прадстаўнікі польскай абшчыны хутчэй атрымлівалі візы. Дыплямат падкрэсьліў у інтэрв'ю Польскаму радыё, што ў агульнай складанасьці ў Беларусі будзе працаваць восем польскіх візавых цэнтраў.

Яны таксама змогуць палегчыць выраб віз для вернікаў, якія хочуць паехаць на Сусьветныя дні моладзі ў Кракаве.

У залежнасьці ад месца пражываньня грамадзянін Беларусі можа атрымаць польскую візу ў візавым цэнтры, або непасрэдна ў консульстве.

У Беларусі ёсьць тры польскія консульствы ў Берасьці, Горадні і Менску.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт