Logo Polskiego Radia
Print

Старшынёй БСДП (Грамада) пераабраная Ірына Вештард

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 14.03.2016 09:43
Адпаведнае рашэньне было прынята дэлегатамі XVI чарговага зьезда арганізацыі, які прайшоў 13 сакавіка ў Менску.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Старшынёй Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) пераабраная Ірына Вештард. Адпаведнае рашэньне было прынята дэлегатамі XVI чарговага зьезда арганізацыі, які прайшоў 13 сакавіка ў Менску.

Усяго ў тайным галасаваньні бралі ўдзел 82 дэлегаты, пераможцам лічыцца той, хто набярэ 50% плюс адзін голас. Вештард перамагла зь мінімальнай перавагай: яе падтрымалі 42 дэлегаты, адмовілі ў падтрымцы - 40. Ігара Маслоўскага падтрымалі 38 дэлегатаў, Віктара Крываля - 0.

Ірына Вештард нарадзілася ў 1953 годзе. Скончыла Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт. Працавала настаўніцай Каменскай сярэдняй школы Лагойскага раёна й СШ №3 Смаргоні, была інспэктарам школ Смаргоні. У БСДП уступіла ў 1991 годзе. З 2009 года старшыня Гродзенскай абласной партыйнай арганізацыі, з кастрычніка 2010-га — намесьнік старшыні, з чэрвеня 2011-га - старшыня партыі.

belapan.com/nn.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт