Logo Polskiego Radia
Print

8 сакавіка ў Менску пройдзе жаночы крос

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 06.03.2016 07:12
У сьвяточным кросе Beauty Run прымуць удзел тысяча жанчынаў.
Стронка "Вконтакте" Беларускай фэдэрацыі лёгкай атлетыкі http://vk.com/bfla_best

8 сакавіка ў Менску пройдзе сьвяточны крос Beauty Run, удзельніцамі якога стане тысяча жанчынаў. Прыём заявак на ўдзел у забегу ўжо завершаны – паведамляе інфармагенцтва БЕЛТА.

Забег пачнецца а 12:00 на пляцоўцы каля «Мінск-Арэны», там жа адбудзецца й фініш. Дыстанцыя кросу складзе 5,3 км.

Удзельніцаў сьвяточных спаборніцтваў узнагародзяць памятнымі мэдалямі й кветкамі, а тройка пераможцаў атрымае грашовы прыз. Пасьля кросу арганізатары правядуць спэцыяльны розыгрыш прызоў па нумарах удзельніцаў, таму яны заклікаюць усіх застацца на ўзнагароджаньне.

«Мы плянуем зрабіць сьвята для нашых жанчынаў, адарваць іх ад хатніх справаў, каб гэты дзень пачаўся ў іх з прыемных эмоцыяў», – распавёў журналістам адзін з арганізатараў забегу, прадстаўнік Беларускай фэдэрацыі лёгкай атлетыкі Сяргей Зыкаў.

БЕЛТА/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт