Logo Polskiego Radia
Print

Чэргі на межах зь Летувой і Латвіяй зьмяншаюцца

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 20.02.2016 13:10
Расейскія фуры спрабавалі ехаць у Заходнюю Эўропу праз парты Прыбалтыкі.
pixabay.com

Зьменшыліся чэргі фураў на мяжы Беларусі зь Летувой і Латвіяй. Так сталася дзякуючы падпісаньню Польшчай і Расеяй часовага пагадненьня па пытаньні грузаперавозак.

На КПП на мяжы Беларусі і Летувы сёньня раніцай стаяла 150 грузавікоў. Гэта ўдвая менш, чым учора. Падобная сытуацыя на іншых пераходах.

Расейскія фуры не маглі ўяжджаць на тэрыторыю Польшчы, паколькі закончыліся дазволы на транзыт. Ім забаронена таксама езьдзіць па Ўкраіне. Яны спрабавалі ехаць у Заходнюю Эўропу праз парты Прыбалтыкі. Таму на мяжы зьбіраліся чэргі.

Учора ў Маскве было падпісанае польска-расейскае пагадненьне па грузаперавозках. Яно носіць часовы характар, тэрмін дзейнасьці – да 15 красавіка. Польскія і расейскія кампаніі грузаперавозак атрымаюць па 20 тыс. дазволаў. Пры гэтым Масква павінна зьменіць свае правілы, якія былі неспрыяльныя для польскіх грузаперавозчыкаў.

IAR PR/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт