У Беларусі ня выкананыя паказчыкі разьвіцьця
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
20.02.2016 13:50
У першую чаргу не ўдалося забясьпечыць заплянаваную дынаміку ў галінах і эканоміцы ў цэлым.
pixabay.com
У мінулым годзе годзе ня выкананыя пяць з дзевяці найважнейшых парамэтраў прагнозу сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця – па росьце ВУП, прадукцыйнасьці працы, экспарту і рэальных даходаў насельніцтва, а таксама па абʼёме будаўніцтва жыльля з дзяржпадтрымкай. Пра гэта заявіў прэмʼер-міністар Беларусі Андрэй Кабякоў на пасяджэньні Савета міністраў.
Кіраўнік урада зазначыў, што назіраецца высокая залежнасьць эканомікі Беларусі ад зьнешняй каньюнктуры сыравінных рынкаў.
У першую чаргу не ўдалося забясьпечыць заплянаваную дынаміку ў галінах і эканоміцы ў цэлым. Зьніжаныя абʼёмы прамысловай вытворчасьці, будаўніцтва, сельскагаспадарчай вытворчасьці, гандлю. Выкананыя паказчыкі па індэксе спажывецкіх цэн, энэргаёмістасьці ВУП, рэнтабельнасьці продажу ў прамысловасьці, зьнешнегандлёвым сальда да ВУП, забясьпечаны збалянсаваны зьнешні гандаль.
Зьнешнія рынкі працягваюць сьціскацца, нафта зноў упала ў кошце, а сьледам за ёй дэвальвуюцца і нацыянальныя валюты асноўных гандлёвых партнэраў Беларусі, што не можа не адбіцца на ўзаемным гандлі, зьніжаецца попыт на беларускую прадукцыю.
БелаПАН/нг