Logo Polskiego Radia
Print

Віцебскага міліцыянта пасадзілі на тры гады праз жывёлу

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 16.02.2016 16:56
У Глыбокім супрацоўнік АБЭЗ прыкрываў свайго сваяка-зламысьніка.
pixabay.com/Public Domain CC0

Мужчына скупляў жывёлу ў калгасах і ў мясцовых жыхароў, разьлічваўся гатоўкай, мяса вывозіў у Расею, паведамляе сайт naviny.by. Аб злачыннай дзейнасьці ў міліцыю паведамілі работнікі адной зь ферм. На месца здарэньня выехаў супрацоўнік АБЭЗ, а на сумяшчальніцтва сваяк зламысьніка. Ён і дапамог яму пазьбегнуць адказнасьці - распавёў, што і каму казаць, дапамог падрабіць дакумэнты на незаконны забой жывёлы.

Супрацоўніка міліцыі абвінавацілі ў злоўжываньнях службовымі паўнамоцтвамі. Суд прысудзіў яго да 3 гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі агульнага рэжыму, забароны на выкананьне функцый прадстаўніка ўлады тэрмінам на 5 гадоў і штрафу 36 мільёнаў рублёў.

Абвінавачваны віну не прызнаў і зьбіраецца абскардзіць прысуд. Дзяржабвінаваўца, у сваю чаргу, вынес пратэст, бо разгледзеў пакараньне як дужа мяккае. Цяпер справа будзе разглядацца ў Віцебскім абласным судзе.

naviny.by/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт