Logo Polskiego Radia
Print

ЗАГСы папрасілі даплаціць за ўжо зарэгістраваныя дакумэнты

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 16.02.2016 16:05
Мясцовыя ЗАГСы ў лютым пачалі рассылаць некаторым беларусам лісты, у якіх просяць даплаціць 105 тысяч .
radyjo.net

Зьмены ў законах не давялі да ЗАГСаў своечасова, таму яны мусяць патрабаваць з грамадзян даплату. З тых, хто адмовіцца даплочваць, грошы ўсё роўна здыме падатковая.

Мясцовыя ЗАГСы ў лютым пачалі рассылаць некаторым беларусам лісты, у якіх просяць даплаціць 105 тысяч — за ўжо аказаныя і аплочаныя паслугі.

У лістах спасылаюцца на зьмены ў заканадаўстве ад 30 сьнежня 2015 году, паводле якіх была павялічаная стаўка дзяржаўнай пошліны за дзеяньні, зьвязаныя з рэгістрацыяй актаў грамадзянскага стану. Але ліст атрымліваюць тыя, хто зьдзяйсьняў аплату пасьля 30 сьнежня.

Зьвесткі пададзеныя ў падатковую. Калі грамадзянін добраахвотна не заплаціць, то падатковая будзе спаганяць.

svaboda.org/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт