У Беларусі кошт тэхагляду аўтамабіляў вырасьце на 18%
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
15.02.2016 13:05
Апошні раз у Беларусі тарыфы на тэхагляд павышаліся ў верасьні 2014 году.
Alex Kehr/flickr.com
У Беларусі кошт тэхагляду аўтамабіляў вырасьце на 18%. Новыя тарыфы «Белтэхагляд» плянуе ўвесьці ў канцы лютага. На сайце ўнітарнага прадпрыемства адзначаецца, што гэта не датычыць станцый, якія яму не належаць, і не паўплывае на памер дзяржаўнай пошліны.
Павышэньне кошту тэхагляду тлумачыцца інфляцыяй у 2014-2016 гадах, ростам абавязковых плацяжоў і павышэньнем кошту энэргарэсурсаў. «Белтэхагляд» адзначае, што пры разьліку новых тарыфаў прымаўся да ўвагі ўзровень плацежаздольнага попыту насельніцтва й сацыяльны складнік.
Апошні раз у Беларусі тарыфы на тэхагляд павышаліся ў верасьні 2014 году.
Варта адзначыць, што з 230 станцый тэхагляду да «Белтэхагляду» адносіцца 21.
вс