Кандрусевіч: Сустрэча Францішка й Кірыла наблізіла візыт Папы ў Беларусь
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        13.02.2016 13:49
                    
                                 
                
                
                    „Няхай, з Божай дапамогай, так і будзе, аб чым заклікаю ўсіх маліцца”, - заявіў старшыня ККББ. 
                
                
                    
                        
Папа рымскі Францішак і Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл у Гаване.Photo: PAP/EPA/Gregorio Borgia/POOL
                     
                
                
                
               
                
                          „Доўгачаканая сустрэча адбылася. Яна ўвойдзе ў гісторыю, як першая сустрэча Рымскага Папы й Маскоўскага Патрыярха з поўным усьведамленьнем той адказнасьці, якія ляжыць на іх, за будучыню сваіх Цэркваў, хрысьціянства й чалавечай цывілізацыі. Іх асабістая сустрэча будзе спрыяць ліквідацыі бар’ераў для больш эфэктыўнага супрацоўніцтва паміж католікамі й праваслаўнымі”, - такім чынам кіраўнік рыма-каталіцкай царквы ў Беларусі, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч пракамэнтаваў сустрэчу Папы рымскага Францішка й Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла на Кубе.
Паводле Тадэвуша Кандрусевіча, сустрэча ў Гаване наблізіла таксама магчымы візыт Папы рымскага ў Беларусь.
„У сьвятле таго пазытыву, які прынесла сустрэча ў Гаване, здаецца, што візыт Папы ў Беларусь сёньня настолькі блізкі, як ніколі перад гэтым. Няхай, з Божай дапамогай, так і будзе, аб чым заклікаю ўсіх маліцца”, - заявіў старшыня ККББ.
Нагадаем, раней Аляксандр Лукашэнка і ўлады Беларусі запрашалі пантыфіка наведаць Беларусь. Арцыбіскуп лічыць, што пасьля гэтай сустрэчы „перашкодаў стала менш, і сам клімат зьмяніўся”.
catholic.by/аз