Logo Polskiego Radia
Print

Гарадзенскі філатэліст атрымаў высокую польскую ўзнагароду

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 11.02.2016 16:17
Фрыдэрык Гушча зьяўляецца адзіным беларусам, хто мае такую ўзнагароду.
Photo: pixabay.com

Кіраўнік гарадзенскага абласнога таварыства філатэлістаў Фрыдэрык Гушча атрымаў Залатую адзнаку ад Польскага саюза калекцыянэраў паштовых марак.

Гэта ўзнагарода зьяўляецца знакам пашаны за ўдзел у міжнародных выставах і вельмі рэдка выдаецца замежным філатэлістам.

Гарадзенец зьяўляецца адзіным беларусам, хто мае такую ўзнагароду.

Гарадзенскае таварыства філатэлістаў супрацоўнічае з Польскім саюзам філатэлістаў яшчэ з пачатку 90-х гадоў ХХ стагодзьдзя. Польскія калекцыі выстаўляліся на беларускіх выставах, а беларускія – на польскіх.

racyja.com/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт