Logo Polskiego Radia
Print

У Менску прэзэнтуюць анталёгію беларускай думкі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 09.02.2016 14:02
Культурны праект „Цытуй сваё” стартаваў у траўні 2015 году.
Photo: facebook.com/groups/cytuj/(social networks)

Сёньня ў Менску адбудзецца прэзэнтацыя зборніка цытат беларускіх мысьляроў „Цытуй сваё”, а таксама дызайнэрскіх маек з гэтымі цытатамі.

Культурны праект „Цытуй сваё”, ініцыяваны прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасьці Беларусі, стартаваў у траўні 2015 году. Мэта праекту — актуалізацыя найлепшых узораў беларускай думкі.

У аргкамітэт ініцыятывы ўвайшлі Ўлад Вялічка (Міжнародны кансорцыюм „ЭўраБеларусь”), Максім Жбанкоў (Беларускі калегіюм), Міхал Анемпадыстаў (Беларускі саюз дызайнэраў), Тацяна Вадалаская (Лятучы ўнівэрсытэт), Глеб Лабадзенка („Мова Нанова”), Лізавета Неўмяржыцкая (грамадзкая кампанія „Будзьма беларусамі!”).

Пачынаючы з траўня былі сабраныя больш за 250 цытат розных беларускіх мысьляроў, літаратараў, навукоўцаў і гістарычных дзеячаў. Па выніку працы, дзякуючым ахвяраваньням дзясяткаў людзей, была выдадзена кніга. Акрамя таго, была створана галерэя дызайнэрскіх маек з цытатамі. Макеты ўжо ў свабодным доступе.

Прэзэнтацыя „Чытай! Насі! Цытуй!” пройдзе сёньня ў памяшканьні Studio67 (праспэкт Машэрава, 9, корп. 8, 2 паверх, уваход праз прахадную завода „Гарызонт”). Пачатак у 18.00. На прэзэнтацыі будуць прадстаўлены цытатнік і майкі, а таксама агучаны далейшыя пляны ініцыятывы.

svaboda.org/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт