Logo Polskiego Radia
Print

Бел-чырвона-белы сьцяг зьявіўся і ў цэнтры Жлобіна

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 07.02.2016 15:57
4 лютага «Малады Фронт» распачаў бел-чырвона-белы маратон «Люблю Беларусь».
фота: Малады фронт

Жлобінскія маладафронтаўцы падхапілі акцыю-маратон «Люблю Беларусь» і вывесілі ў цэнтры горада бел-чырвона-белы сьцяг. Як паведамляе сайт «Маладога фронту», 6 лютага маладзёны вывесілі нацыянальны сьцяг на вуліцы Пятроўскага, побач з райвыканкамам – гэта акурат ля галоўнай плошчы горада.

Непадалёк ад месца правядзеньня гэтай акцыі знаходзіцца ня толькі райвыканкам, але й Дом культуры, некалькі банкаў, а праз вуліцу – чыгуначны вакзал зь міліцэйскім пастарункам. Адтуль і прыехалі здымаць сьцяг, які правісеў 20 хвілінаў.

4 лютага «Малады Фронт» распачаў бел-чырвона-белы маратон «Люблю Беларусь». Акцыя будзе доўжыцца 10 дзён, а завершыцца ў Менску віншаваньнем выбітных беларускіх дзеячаў культуры. Раней актывісты арганізацыі вывесілі нацыянальныя сьцягі ў Бабруйску і ў Маладзечне.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт