Logo Polskiego Radia
Print

У Менску адбыўся пратэст супраць насільля міліцыі

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 30.01.2016 16:28
Некалькі дзён таму АМАПаўцамі быў зьверскі зьбіты журналіст партала tut.by.

Сёньня ў Менску каля будынка Вярхоўнага суда прайшла несанкцыянаваная акцыя пратэсту. Каля 20-30 чалавек пратэставалі супраць насільля супрацоўнікаў міліцыі над грамадзянамі. Яны трымалі ў руках плякаты з адпаведным зьместам. Над натоўпам лунаў бел-чырвона-белы сьцяг. Міліцыянты (а іх было вельмі шмат, больш, чым удзельнікаў пікету) склалі на пратэстоўцаў адміністрацыйныя пратаколы. Затрыманьняў не было.

Нагадаем, учора гэтую акцыю анансаваў старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька. Паводле яго слоў, трэба ня толькі прыцягнуць увагу грамадзтва да праблемы, але й "супрацьстаяць гэтай практыцы й гэтай сыстэме". Нагодай стала нядаўняе зьбіцьцё АМАПаўцамі ў будынку Фрунзенскага суда сталіцы дваіх актывістаў і журналіста партала tut.by, якіх пасьля яшчэ й аштрафавалі.
За акцыяй назіраў камандзір менскага АМАПа Дзьмітрый Балаба.

эўрарадыё/вс

здымак наша ніва

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт