У Барысаве ад газу загінулі шасьцёра чалавек, у тым ліку двое дзяцей
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
28.01.2016 15:13
Распачатая крымінальная справа па факце службовай халатнасьці.
pixabay.com/Public Domain CC0
У Барысаве шасьцёра, у тым ліку двое дзяцей, меркавана загінулі ад уцечкі газу, паведамляе Сьледчы камітэт Беларусі.
Увечары 27 студзеня ў аварыйную службу „Барысаўгазу” паступіла просьба аб аказаньні дапамогі ва ўскрыцьці дзьвярэй у кватэры дома па вуліцы Дняпроўскай, што ў паўночнай частцы Барысава.
У адной з кватэраў дому былі знойдзеныя целы пажылых мужчыны й жанчыны, адчуваўся пах газу. Пасьля пакватэрнага абыходу паверхам ніжэй былі знойдзеныя целы яшчэ чацьвярых, у тым ліку дваіх дзяцей 10 і 17 год.
Пакуль сьледчыя разглядаюць розныя вэрсіі, у тым ліку няспраўнасьць газавага абсталяваньня. Распачатая крымінальная справа па факце неналежнага выкананьня службовых абавязкаў супрацоўнікамі „Барысаўміжрайгазу”, паводле артыкулу 428 Крымінальнага кодэксу („службовая халатнасьць”), вінаватым, калі такіх выявяць, пагражае да пяці год пазбаўленьня волі.
Паралельна з расьсьледаваньнем псыхолягі МНС аказваюць дапамогу сваякам загінулых.
svaboda.org/аз