Logo Polskiego Radia
Print

У менскім транспарце паявяцца дружыньнікі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 21.01.2016 10:12
Яны будуць дапамагаць кантралёрам затрымліваць безьбілетнікаў.
Explosion im Wrocławer Bus Explosion im Wrocławer Bus BIld: pixabay.com

Адразу дзесяць мабільных брыгад дружыньнікаў пачнуць працаваць у грамадзкім транспарце Менска зь першага красавіка 2016 года. Яны будуць дапамагаць кантралёрам затрымліваць безьбілетнікаў. Пра гэта паведаміў генэральны дырэктар ГП «Менсктранс» Лявонцій Папянок.

Дружыньнікі дапамогуць даставіць у аддзяленьне міліцыі парушальніка, калі той ня будзе прадстаўляць кантралёрам свой пашпарт для складаньня пратаколу й выпіскі штрафу. Гэта працэдура будзе доўжыцца ня менш за дзьве гадзіны, што прымусіць «зайцоў» задумацца аб аплаце праезду.

Акрамя таго, кантралёраў «узброяць» прыборамі відэа- і аўдыёрэгістрацыі, у выніку чаго разборкі ў канфліктных сытуацыях стануць прасьцейшымі й больш абʼектыўнымі. Цяпер у «Менсктрансе» іх налічваецца 180 чалавек. За мінулы год яны аштрафавалі 92 тысячы безьбілетных пасажыраў.

Таксама відэакамэры зьявяцца на прыпынках транспарту. Ужо закуплена 29 камэр, якія будуць устаноўлены разам з электроннымі табло. Гэтая мера дазволіць сачыць за дзеяньнямі кіроўцаў, паколькі пасажыры часта скардзяцца, што транспартны сродак не падʼехаў да бардзюра ці не пачакаў пасажыра.

Тэлеграф/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт