Logo Polskiego Radia
Print

Летась на мяжы з РФ мытнікі затрымалі тавараў на Br90 млрд

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 18.01.2016 12:13
ДМК: у 2015 годзе выяўлена больш за 200 правапарушэньняў пры вывазе тавараў у РФ.
Carriagehouse2011/flickr.com

У 2015 годзе мабільныя групы мытных органаў на беларуска-расейскім участку межы прадухілілі спробы перамяшчэньня тавараў з парушэньнем заканадаўства на суму Br90 млрд, паведамілі ў прэс-службе ДМК.

У ДМК расказалі, што пры вывазе зь Беларусі ў Расею, як правіла, выяўляюцца парушэньні, зьвязаныя зь перамяшчэньнем тавараў „санкцыйнай” групы. У 2015 годзе выяўлена больш за 200 правапарушэньняў на суму Br49 млрд пры вывазе тавараў, што прызначаліся расейскім спажыўцoм.

„У мэтах абароны беларускага спажыўца ад увозу недабраякаснай прадукцыі былі таксама спынены неаднаразовыя спробы ўвозу тавараў безь неабходных таварасуправаджальных дакумэнтаў, у тым ліку фітасанітарных, вэтэрынарных сэртыфікатаў. Так, у 2015 годзе спынена 225 спроб увозу ў Беларусь з тэрыторыі Расеі мяса, рыбы, малочнай прадукцыі, агародніны, фруктаў, арэхаў і іншых тавараў з парушэньнямі, часта адносна іх якасьці, а таксама без наяўнасьці неабходных таварасуправаджальных дакумэнтаў на суму больш як Br40 млрд”, - адзначылі ў ДМК.

belta.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт