На Эльбрусе загінуў беларускі альпініст
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        17.01.2016 09:36
                    
                                 
                
                
                    Дзьмітрый Рубін, чыё цела знайшлі ў суботу, разьбіўся насьмерць.
                
                
                    
                        
Гара ЭльбрусPhoto: Flickr.com/Ilya Bogin
                     
                
                
                
               
                
                         Ратавальнікі знайшлі цела загінулага пры спуску з Эльбруса беларускага альпініста. Гэта мінчанінам 33-гадовы Дзьмітрый Рубін.
Ён зьнік чатыры дні таму. Група з трох альпіністаў прыбыла на Эльбрус з Крыма, каб пакарыць легендарную вяршыню. Усё здарылася, калі скалалазы ажыцьцяўлялі спуск і знаходзіліся на вышыні прыкладна пяці кілямэтраў каля скал Пастухова.
Адзін з удзельнікаў экспэдыцыі пайшоў наперад, а двое іншых адсталі. Яны былі аб'яўлены зьніклымі. На іх вышукі былі адпраўлены 11 супрацоўнікаў МНС і тры адзінкі тэхнікі.
Пазьней стала вядома, што, спускаючыся, двое астатніх альпіністаў некалькі разоў падалі. Кірыл Сьвітавы быў знойдзены 12 студзеня з моцнымі абмаражэньнямі і ўдарамі. Дзьмітрый Рубін, чыё цела знайшлі ў суботу, паводле папярэдніх зьвестак, разьбіўся насьмерць.
Як паведаміў інфармагенцтву ТАСС намесьнік начальніка Эльбрускага высакагорнага пошукава-ратавальнага атрада МНС Расеі Альберт Хаджыеў, загінулы знойдзены ў раёне скал Пастухова на вышыні 4.800 мэтраў над узроўнем мора.
БелаПАН/яс