Logo Polskiego Radia
Print

Праца шэрагу крам забароненая з-за сьнегу на дахах

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 16.01.2016 14:28
Толькі пасьля ўвядзеньня абмежаваньня кіраўнікі пачалі ўборку сьнегу.
pixabay.com/Public Domain CC0

Міністэрства па надзвычайных сытуацыях забараніла працу некаторых буйных гандлёвых цэнтраў Менскай вобласьці з-за сьнегу на дахах, паведаміла прэс-служба Менскага абласнога ўпраўленьня МНС.

На пасяджэньні камісіі па надзвычайных сытуацыях пры Менаблвыканкаме, якое прайшло ўвечары 15 студзеня, абʼекты гандлю былі прызнаныя патэнцыйна небясьпечнымі з-за стану дахаў, якія ня чысьціліся ад сьнегу.

Забарона распаўсюджаны на ГЦ «Карона» й «Эўраопт» у Барысаве, «Алмі» у Маладзечна, «Вясёлка» у Слуцку. «Толькі пасьля ўвядзеньня абмежаваньня кіраўнікі пачалі ўборку сьнегу, хоць зрабіць гэта павінны былі адразу, як толькі выпала вялікая колькасьць сьнегу. Мера вымушаная, так як прыкладаў, калі дахі не вытрымлівалі цяжару сьнегу, на жаль, даволі шмат як у нас у краіне, так і за мяжой», – адзначыла прэс-служба.

naviny.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт