У Беларусі расьце папулярнасьць народных сьпеваў
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
15.01.2016 17:00
У Менску аднаўляюцца сустрэчы аматараў сьпяваюць народныя песьні, вядомыя як «Сьпеўны сход».
Foto: Rob/Flickr.com/CC BY-ND 2.0
Арганізатары, сярод якіх журналіст і піяр-мэнэджэр Аляксей Чубат ды лідар гурта «Vuraj» Сяргей Доўгушаў, кажуць пра вялікі попыт на калектыўныя сьпевы, і яны гатовыя нават праводзіць штотыднёвыя курсы ды майстар-клясы ў іншых гарадах. Ад больш актыўнай дзейнасьці іх стрымліваюць толькі фінансавыя выдаткі.
З 2014 году Аляксей зь Сяргеем правялі 17 тэматычных сьпеўных сходаў, прысьвечаных традыцыйным беларускім песьням, калядкам, дзіцячаму фальклору, песьням часоў ВКЛ і з Полацкага сшытку. У сярэднім на кожныя заняткі прыходзіла каля 100 чалавек.
Доўгушаў кажа, што ў беларусаў ёсьць сьпеўны ген. Яшчэ 50 гадоў таму ў любой вёсцы было поўна людзей, якія сьпявалі. «Гэтаму трэба надаць новае жыцьцё! — кажа сьпявак.
Сёлета «Сьпеўны сход» мае намер правесьці рэгіянальныя сустрэчы ў Берасьці й Віцебску. Пры гэтым арганізатары хацелі б, каб людзі ў іншых гарадах падхапілі іхнюю ідэю ды самастойна праводзілі заняткі.
Паводле svaboda.org/юл