Беларускі экспарт б’е антырэкорды
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
15.01.2016 14:30
За 11 месяцаў мінулага году экспарт тавараў і паслуг скараціўся амаль на 27%.
Бюджэт краіны згубіў 9 мільярдаў даляраў.
Беларускі статыстычны камітэт паведамляе, што ў апошнія месяцы мінулага году беларускі экспарт працягваў скарачацца. Так, у лістападзе Беларусь прадала тавараў ды паслуг на 4,3% менш, чым у кастрычніку. За 11 месяцаў 2015-га году экспарт упаў на 26,8% у параўнаньні з 2014-м годам да 24,147 мільярдаў даляраў. Гэта на 9,024 мільярды менш, чым Беларусь зарабіла ў 2014-м годзе.
Найбольш па экспартных даходах краіны ўдарылі продажы нафты й нафтапрадуктаў, трактароў, грузавікоў ды сельгаспрадукцыі. Прырост забясьпечылі азотныя ўгнаеньні, мэталяпрадукцыя, лакі ды фарбы.
Паводле tut.by/юл