Чэмпіянат гарбаты пройдзе ў Менску
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        14.01.2016 17:03
                    
                                 
                
                
                    Галоўны прыз — паездка на міжнародны чэмпіянат гарбаты ў Рэспубліку Карэя.
                
                
                    
                        
Photo: pixabay.com
                     
                
                
                
               
                
                          21 лютага ў Менску  пройдзе Другі чэмпіянат гарбаты „Tea masters cup Belarus”, перадае БЕЛТА.
Падчас спаборніцтва прафэсіяналы й аматары падужаюцца ў майстэрстве запарваньня гарбаты, складаньні кампазыцыі гарбаты. Для наведвальнікаў арганізуюць розныя майстар-клясы, дэгустацыі, выставы, гульні ды конкурсы.
Галоўны прыз для пераможцы - паездка на міжнародны чэмпіянат гарбаты ў Рэспубліку Карэя сёлета ў чэрвені.
Чэмпіянат гарбаты аб'ядноўвае каля 10 краін, сярод якіх Летува, Латвія, Грузія, Расея, Украіна, Турцыя, Віетнам, Аўстралія. Беларусь далучылася да праекта ў 2015 годзе. Тады ў конкурсе прынялі ўдзел 14 чалавек, а наведалі яго больш за тысячу. Пераможцы ўдзельнічалі ў міжнародных спаборніцтвах у Турцыі й занялі прызавыя месцы.
euroradio.fm/belta.by/аз