"Гомельпрамбуд" звальняе нязгодных са зьніжэньнем зарплаты
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
11.01.2016 16:35
Машыністы аўтамабільных кранаў падалі пазоў да працадаўцу з патрабаваньнем аднаўленьня на працы.
pixabay.com
Па паведамленьні інспэктара прававога прафсаюза РЭП Леаніда Судаленкі, двое працаўнікоў прадпрыемства "Гомельпрамбуд» Віталь Кандрашоў і Яўген Ляўшоў былі звольненыя без выкананьня патрабаваньняў заканадаўства пасьля таго, як не пагадзіліся на зьніжэньне тарыфнай стаўкі на 20%.
Ён адзначыў, што звольненыя - машыністы аўтамабільных кранаў падалі пазоў на працадаўцу з патрабаваньнем аднаўленьня на працы, аплаты за час вымушанага прагулу і спагнаньня канчатковага разьліку пры звальненьні. Да 5 студзеня 2016 года машыністы працавалі па бестэрміновых працоўных дагаворах.
У дадзеным выпадку гэтае патрабаваньне закона ня выканана, такім чынам звальненьне будзе прызнана незаконным. Пра гэта таксама сьведчыць судовая практыка. “Я буду адстойваць іх інтарэсы ў судзе і ўпэўнены, яны будуць адноўлены на працы », - падкрэсьліў іспэктар прафсаюза Леанід Судаленка.
naviny.by/яс