Logo Polskiego Radia
Print

Прагноз надвор'я: у бліжэйшыя дні пацяплее

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 10.01.2016 16:26
Мінусавыя тэмпэратуры захаваюцца ў цэнтры і на ўсходзе краіны.
final gather/flickr.com

У Беларусі працягваецца павышэньне тэмпэратуры паветра. У паўднёва-заходніх раёнах чакаецца адліга.

Паводле інфармацыі Гідрамета, 11 студзеня ў Берасьці паветра прагрэецца да 0 – 2 градусаў цяпла. Часам мокры сьнег, дождж. У Горадні чакаецца ад 0 да 2 градусаў марозу. Магчымы сьнег, мокры сьнег, днём з дажджом.

Мінусавыя тэмпэратуры захаваюцца ў цэнтры і на ўсходзе краіны. У сталіцы днём мінус 2-4, у Віцебску – да 11 градусаў ніжэй за нуль. У гэтым жа абласным цэнтры будзе халадней за ўсё ноччу – 14-16 градусаў марозу.
У канцы наступнага тыдня, згодна з матэматычнымі мадэлямі прагнозу, зноў пахаладае.

БелаПАН/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт