Работніца банка за некалькі гадоў пакрысе накрала на 20 тыс. даляраў
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        08.01.2016 07:14
                    
                                 
                
                
                    Яна паціху вынесла з памяшканьня кладоўкі грошай на агульную суму 15.200 даляраў і 4.000 эўра.
                
                
                    
                        
                     
                
                
                
               
                
                         Жлобінскі раённы аддзел Сьледчага камітэта распачаў крымінальную справу ў дачыненьні да загадчыцы кладоўкі каштоўнасьцей адной з банкаўскіх устаноў Жлобіна. Жыхарка райцэнтра падазраецца ва ўчыненьні злачынства па ч. 4 арт. 210 КК (крадзеж шляхам злоўжываньня службовымі паўнамоцтвамі, учынены ў асабліва буйным памеры). 
Падставай для распачынаньня крымінальнай справы сталі матэрыялы праверкі, праведзенай супрацоўнікамі УБЭЗ УУС Гомельскага аблвыканкама й АБЭЗ Жлобінскага РАУС.
Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Гомельскай вобласьці Марыя Крываногава, падазроная 1976 года нараджэньня з 2011 года па лістапад 2015 года ўчыніла крадзеж наяўных грашовых сродкаў банка з памяшканьня кладоўкі на агульную суму 15.200 даляраў і 4.000 эўра.
Праводзяцца неадкладныя сьледчыя дзеяньні, накіраваныя на ўстанаўленьне ўсіх акалічнасьцей здарэньня, а таксама прычын і ўмоў, якія садзейнічалі ўчыненьню злачынства, паведамляе СК. Робяцца захады да кампэнсаваньня прычыненага ўрону.
Канчатковая прававая ацэнка здарэньню будзе дадзена па выніках расьследаваньня, адзначылі ў ведамстве.
наша ніва/белапан/вс