У Беларусі адмянілі абавязковую сэртыфікацыю паслуг СТА
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
05.01.2016 15:23
Цяпер сэртыфікат не патрэбны, напрыклад, на паслугі цырульніка, хімчысткі, рамонту.
Photo: pixabay.com
У Беларусі адмянілі абавязковую сэртыфікацыю паслуг СТА. Пра гэта ў аўторак паведаміла Міністэрства гандлю.
На яго сайце зьмешчаны пералік асобных бытавых паслуг, на якія цяпер не патрэбны сэртыфікат. Гэта й паслугі цырульніка, хімчысткі, рамонту й тэхнічнага абслугоўваньня радыёэлектроннай апаратуры, электрабытавых машын.
Разам з тым Мінгандлю адзначае, што новаўвядзеньне не адмяняе дзеяньня цэлага шэрагу нарматыўных прававых актаў, у тым ліку й тэхнічных, якія рэгулююць дзейнасьць суб'ектаў па аказаньні бытавых паслуг. Сярод іншага, гаворка ідзе пра Правілы бытавога абслугоўваньня спажыўцоў.
euroradio.fm/аз