Logo Polskiego Radia
Print

За колькі пагуляем у Навагоднюю ноч

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 30.12.2015 14:32
У Менску - прыкладна за 65 даляраў, столькі ж каштуе сьвяткаваньне ў Варшаве, таньней у Львове ды Кіеве.
www.pixabay.com

Ужо на пачатку сьнежня ў Менску было забраніравана 90% рэстаранаў і кавярняў для сьвяткаваньня Новага года. Як правіла, сталічныя ўстановы прапануюць праграму на ўсю ноч, з 22.00 і да самай раніцы. Цэны стартуюць ад 1 200 000 рублёў (каля 65 даляраў) з чалавека.

За падобныя грошы, як у Менску, можна пагуляць у Варшаве. Сярэднія цэны на ноч тут, з улікам ежы і алькаголю – прыкладна 65 долараў.

Значна таньней, чым у Менску, можна сустрэць Новы год у Кіеве. Напрыклад, рэстаран Persian Palace абяцае персідзкую кухню з дыджэем і ўсходнімі танцамі ўсяго за 30 долараў. Ёсьць, канешне, ва ўкраінскай сталіцы і даражэйшыя прапановы.

А вось у Львове, які ўсё больш карыстаецца папулярнасьцю ў беларусаў, сустракаюцца ўтрая меншыя цэньнікі за менскія. Так, напрыклад, у рэстаране «Манускрипт», дзе навагодняя вечарына пройдзе ў стылі рэтра і будзе прысьвечаная польскаму даваеннаму гораду, навагодняе мэню каштуе 22 даляры з улікам алькаголю. Без выпіўкі – на 5 даляраў менш.

Паводле Эўрарадыё/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт