Logo Polskiego Radia
Print

Гандляры ў Віцебску спыняць працу з 1 студзеня

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 29.12.2015 16:01
З 1 студзеня ад іх патрабуюць абавязковай сэртыфікацыі тавараў.
Photo: pixabay.com

У Віцебскі гарвыканкам накіраваныя лісты прадпрымальнікаў пра тое, што з 1 студзеня віцебскія кірмашы й гандлёвыя цэнтры спыняюць працу.

Прадпрымальнікі папярэджваюць, што не адновяць працу, пакуль на дзяржаўным узроўні ня вырашацца іхныя праблемы.

Рашэньне спыніць працу на няпэўны тэрмін прадпрымальнікі прынялі на сходзе 27 сьнежня. Па выніках сходу былі складзеныя лісты ў аддзел гандлю гарвыканкаму.

Нагадаем, з 1 студзеня, паводле ўказу № 222, падпісанага Аляксандрам Лукашэнкам, прадпрымальнікам дазволена гандляваць таварамі лёгкай прамысловасьці, завезенымі з-за мяжы, толькі пры наяўнасьці дакумэнтаў, якія пацьвярджаюць якасьць і паходжаньне тавараў.

Дагэтуль прадпрымальнікі працавалі ва ўмовах адтэрміновак: ім было дазволена гандляваць рэшткамі тавараў, завезеных да ўвядзеньня патрабаваньня аб абавязковай сэртыфікацыі. Але да 1 студзеня ўсё распрадаць не ўдалося, а з гэтага дня гандаль таварамі без суправаджальных дакумэнтаў забаронены, за парушэньні чакаюць штрафы й канфіскацыі.

svaboda.org/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт