Logo Polskiego Radia
Print

Што гісторыкі знойдуць ва ўкраінскіх архівах

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 28.12.2015 15:24
Магчыма, ёсьць там і беларускі катынскі сьпіс.
Photo: pixabay.com

Дырэктывы пра рэпрэсіі, беларускі катынскі сьпіс і асобы супрацоўнікаў НКУС, датычныя да злачынстваў у савецкія часы. Такія зьвесткі могуць быць знойдзеныя ў архівах КДБ Украіны, адкрытых для грамадзкасьці, у тым ліку й замежнікаў сёлета.

Адкрыць праўду пра злачынствы мінулага, каб не дапусьціць яго паўтарэньня ў будучым, – так тлумачыць Радыё Свабода дырэктар Украінскага інстытуту нацыянальнай памяці Уладзімер Вятровіч перадачу архіваў КДБ ад Службы бясьпекі да Інстытуту нацыянальнай памяці. Украінскія архівы – гэта акенца ў сьвет савецкіх спэцслужбаў, – сказаў Вятровіч. – Таму што архівы іншых былых савецкіх рэспублік альбо зьнішчылі – напрыклад, у Прыбалтыцы, дзе захавалася менш за ўсё дакумэнтаў – альбо закрытыя, як у Расеі і Беларусі.

нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт