У панядзелак прыйдзе сапраўдная зіма 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        27.12.2015 11:31
                    
                                 
                
                
                    30 сьнежня маразы да мінус 17 градусаў. 
                
                
                    
                        
Pavel P/www.flickr.com
                     
                
                
                
               
                
                         У панядзелак, 28 сьнежня, на большай частцы тэрыторыі Беларусі пачнецца зіма, прагназуюць беларускія сыноптыкі.
Тэмпэратура  паветра й ноччу, і днём будзе адмоўнай (у Менску чакаецца ад 3 да 5  градусаў марозу ноччу і ад 1 да 3 градусаў днём). Часам ападкі (сьнег,  мокры сьнег).
Цёплае надворʼе захаваецца 28 сьнежня толькі ў заходніх раёнах краіны. У Горадні чакаецца 2-4, у Берасьці – да 7 градусаў вышэй за нуль.
З 29 сьнежня чакаецца ўзмацненьне маразоў: на большай частцы тэрыторыі краіны ў начныя гадзіны слупок тэрмомэтра апусьціцца да мінус 7–14 градусаў, 30 сьнежня – да мінус 15-17 градусаў.
Днём будзе 2-8 градусаў ніжэй за нуль.
белапан/белта/наша ніва/вс